Запрашаем у бібліятэку
Іван Мележ – класік беларускай літаратуры, аўтар легендарнай трылогіі «Палеская хроніка», які пакінуў глыбокі след у нашай культуры. У гэтым годзе мы адзначаем 105-годдзе з дня яго нараджэння – выдатную нагоду пазнаёміцца ці аднавіць у памяці яго творчасць!
Запрашаем вас у нашу бібліятэку, дзе арганізавана адкрытая літаратурная паліца, прысвечаная жыццю і спадчыне пісьменніка. Тут вы знойдзеце яго кнігі, дакументальныя матэрыялы, крытычныя артыкулы і фотаздымкі, якія раскрыюць Мележа не толькі як майстра слова, але і як чалавека з цікавым лёсам.
Прыходзьце, чытайце, разважайце – давайце разам ушанаваць памяць гэтага выбітнага беларускага пісьменніка!