Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: +375177 98 10 40; +375177 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120 г.Борисов, б-р Гречко, 28

21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага - Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята - заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. 

 

Арганізацыя у бібліятэцы гімназіі тэматычнай кніжнай выставы, прысвечанай 110-годдзю А.Куляшова і Дню роднай мовы “Сэрцам роднага слова краніся”

 

Радыёгазета “Мова краіны маёй”

 

Афармленне інфармацыйнага стэнда ў школьным фае “Мова родная, мова модная...”

 

Адкрыты мікрафон “Чытаем А.Куляшова разам” (да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова)

 

Акцыя “Размауляй са мной па-беларуску”

 

Музычныя перапынкі “Гучы, родная песня!”

 

Арфаграфічныя хвілінкі “Родная мова – цудоўная мова”

 

Інтэлектуальная гульня “З родным словам круглы год”

 

Інтэрактыўная гульня “Пазнай літаратурнага героя

 

Інтэлектуальны турнір знаўцаў роднай мовы “Усёй сям’ёй па Беларусі”

 

Квэст-гульня “Цікавосткі роднай мовы”

Версия сайта для слабовидящих