Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: 98 10 40; 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120, г. Борисов, б-р Гречко, 28

30 верасня — 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча

28.09.2026
30 верасня — 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча

Бібліятэка запрашае


30 верасня — 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча
Паважаныя чытачы і сябры бібліятэкі!
Ужо 30 верасня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, перакладчыка, навукоўца-мовазнаўцы і грамадскага дзеяча Ніла Сыманавіча Гілевіча.
Ніл Гілевіч — сапраўдны класік і няўтомны змагар за чысціню роднай мовы. Яго паэзія, поўная глыбокага лірызму, шчырасці і народнага гумару, вучыць нас любіць Беларусь і шанаваць сваіх продкаў. Вершы Майстра ведаюць на памяць некалькі пакаленняў беларусаў, а яго навуковыя працы заклалі трывалы падмурак для сучаснай беларускай лінгвістыкі.
Да слаўнага юбілею пісьменніка ў нашай бібліятэцы арганізавана спецыяльная кніжная выстаўка. На ёй прадстаўлены яго найлепшыя паэтычныя зборнікі, унікальныя пераклады і літаратура пра жыццёвы шлях гэтай выдатнай асобы.
Запрашаем усіх ахвотных у дні юбілею завітаць да нас, каб яшчы раз далучыцца да неўміручай спадчыны Ніла Гілевіча, успомніць любімыя радкі і адкрыць для сябе новыя грані таленту Майстра.
Чакаем вас у бібліятэцы!

Версия сайта для слабовидящих