"Кожная пятніца — роднае, сваё"
Бібліятэка нашай гимназіі з радасцю паведамляе, што далучаецца да праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё», накіраванага на падтрымку нацыянальнай прадукцыі, культуры, мовы і мясцовых вытворцаў. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць вас з пісьменнікамі і паэтамі Беларусі, іх цытатамі, творамi, а таксама з устойлівымі выразамі беларускай мовы. Далучайцеся да нашай ініцыятывы і адкрывайце для сябе багацце беларускай літаратуры і культуры!