Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: 98 10 40; 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120, г. Борисов, б-р Гречко, 28

Гульня "Бітва княстваў"

04.12.2022
Гульня "Бітва княстваў"

Што мы ведаем пра свой народ, яго культуру, традыцыі, спадчыну? Ці добра мы ўмеем  думаць і гаварыць на сваёй роднай мове?
Сёння, у першую зімовую суботу, 3 снежня, знаўцамі роднай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры сталі шасцікласнікі нашай гімназіі.
У гэты дзень прайшло запамінальнае мерапрыемства — інтэлектуальная гульня "Бітва княстваў".
Вучням прапанавалі раздзяліцца на 4 групы і прыдумаць цікавую назву па-беларуску для сваёй каманды.
Гульнёвае поле давала магчымасць па чарзе выбраць кожнай камандзе адну з тэм: "Усязнайка", "Усё пра Беларусь", "Знакамітыя людзі Беларусі", "Творы беларускіх пісьменнікаў", "У свеце народных традыцый".
Кожная тэма мела сваю колькасць балаў. Напрыканцы гульні былі вызначаны пераможцы: 1 месца раздзялілі 6"Б" і 6"Г" класы, 2 месца ў 6"В", на 3 месцы — 6"А" клас.
Гульня "Бітва княстваў" яшчэ раз пераканала ў праўдзівасці мудрых слоў Рыгора Барадуліна: "Быць беларусам — гэта значыць, свайго ні гуку не забыць".

Версия сайта для слабовидящих