Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: 98 10 40; 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120, г. Борисов, б-р Гречко, 28

Інтэлектуальная гульня “Вандроўка ў родную мову”

16.02.2026
Інтэлектуальная гульня “Вандроўка ў родную мову”

У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.

Школьная бібліятэка напярэдадні гэтага свята ў шосты школьны дзень  з мэтай фарміравання цікавасці і павагі да беларускай мовы правяла для вучняў 5-х класаў інтэлектуальную гульню “Вандроўка ў родную мову”.

На мерапрыемстве  дзеці выконвалі розныя заданні: разгадвалі загадкі, падбіралі рыфму, прагаворвалі скорагаворкі, падбіралі словы з процілеглым значэннем, тлумачылі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы.

Вызначаны самыя кемлівыя знаўцы беларускай мовы: з 5”Б” класа – Янулевіч Вера, Сецкі Нікіта, Веренік Ева і інш. З 5”Г“ класа  - Шышла Вераніка, Есаўлава Даша і інш.

Мерапрыемства запомнілася ўсім, яно прайшло цікава і спадабалася вучням.

У канцы бібліятэкар гімназіі  зрабіла абагульненне, што трэба больш чытаць кнігі на роднай мове. Сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.

Версия сайта для слабовидящих