У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. 3 ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш.
Гісторыя свята сумная. 21 лютага 1957г. у горадзе Дака, сталіцы Бангладэш, загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права прызнаць родную для іх бенгальскую мову дзяржаўнай. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя ў сучасным свеце.
Міжнародны дзень роднай мовы – адна з нагод падумаць пра лёс роднай мовы. У гэты дзень усе мовы прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх з’яўляецца ўнікальнай спадчынай, якую мы павінны захаваць для нашчадкаў.
Дэвізам святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў гімназіі № 1 г.Барысава 21 лютага сталі словы: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, а літара “Ў” стала сімвалам свята Дня роднай мовы.
Пачаўся святочны дзень з акцыі для настаўнікаў “Чытаем радкі беларускага слова”. У фае 2 паверха разгарнулася выстава малюнкаў, тэматычная пляцоўка “Беларуская – самая мая!”, інфармацыйны стэнд “Мова родная, мова модная...”, выстава ілюстрацый “Смак роднай мовы”. На постарах з цікавымі малюнкамі вучням было патлумачана значэнне слоў “рондаль”, “кажан”, “хмарачос”, “смарагд”, “прышчэпка”, “вяхотка”, “жарынка”, “арэлі”, “драбіны”, “смоўж”, “разынка” і інш. Каля святочнага банара сабралася чарга, как зрабіць фота на памяць. Адначасова прайшоў паэтычны чэлендж “Родная мова, цудоўная мова”. Вучаніца 10 “В” класа Даніловіч Яўгенія вучням малодшых класаў распавяла цікавыя факты з жыцця і творчасці Рыгора Барадуліна, чыё 90-годдзе мы святкуем у лютым. Былі арганізаваны музычныя перапынкі “Гучы, родная песня!”
На ўроках дзеці складалі воблака слоў «Маё слова па-беларуску». Настаўнік Паўлава Ю.С. арганізавала конкурс знаўцаў роднай мовы “Папацей, грамацей!”; Байкова Т.І. правяла інтэлектуальную гульню “Падарожжа па краіне мовазнавіі”; Мірзаян Н.Э. правяла віктарыну “Чароўны куфэрак”. Галушка Н.М. з вучнямі старэйшых класаў правяла Конкурс чытальнікаў па творы Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу, прысвечаную 90-годдзю Рыгора Барадуліна і Дню роднай мовы “Роднаму слову гучаць!”.
Дзень роднай мовы ў гімназіі адзначылі святочна і незабыўна!