15 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася міжнародная канферэнцыя "Мой першы крок у навуку", у якой прынялі ўдзел вучаніца 10 "В" класа Вевель Валерыя і яе настаўніца Юлія Сяргееўна Паўлава. Канферэнцыя праходзіла ў некалькіх фарматах: вочным, анлайн-фармаце, стэндавая абарона. Лепшыя работы,у тым ліку і работа гімназісткі, былі адабраны для абароны на вочным пасяджэнні. Усе ўдзельнікі вочнай формы паспяхова выступілі, атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, а іх навуковыя даследаванні будуць уключаны ў зборнік артыкулаў па выніках канферэнцыі.