Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: +375177 98 10 40; +375177 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120 г.Борисов, б-р Гречко, 28

Святкуем Дзень роднай мовы!

21.02.2024
Святкуем Дзень роднай мовы!

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. 3 ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш.

Гісторыя свята сумная. 21 лютага 1957г. у горадзе Дака, сталіцы Бангладэш, загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права прызнаць родную для іх бенгальскую мову дзяржаўнай. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя ў сучасным свеце.

Міжнародны дзень роднай мовы – адна з нагод падумаць пра лёс роднай мовы. У гэты дзень усе мовы прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх з’яўляецца ўнікальнай спадчынай, якую мы павінны захаваць для нашчадкаў.

Дэвізам святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў гімназіі № 1 г.Барысава 21 лютага сталі словы: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, а літара “Ў” стала сімвалам свята Дня роднай мовы.

Пачаўся святочны дзень з вершаў на роднай мове, якія чыталі настаўнікі і кіраўніцтва гімназіі пры ўваходзе ў школу. У фае 2 паверха разгарнулася выстава малюнкаў, тэматычная пляцоўка “Беларуская – самая мая!”, інфармацыйны стэнд “Мова родная, мова модная...”. На постарах з цікавымі малюнкамі вучням было прадстаўлена, як па беларуску правільна агучыць адрас электроннай пошты, патлумачана значэнне слоў “гатоўка”, “жмінда”, “пакрыёма”, “казурка”, “прышчэпка”, “спакваля”, “звада”, “барукаццца”, “арэлі”, “альтанка” і інш. Каля святочнага банара сабралася чарга, как зрабіць фота на памяць. Адначасова прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” і адкрыты мікрафон “Чытаем Аркадзя Куляшова разам” (да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова). Вучаніца 9 “В” класа Цяглік Вікторыя вучням малодшых класаў распавяла цікавыя факты з жыцця і творчасці Куляшова. Былі арганізаваны музычныя перапынкі “Гучы, родная песня!”

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры на ўроках правялі арфаграфічныя хвілінкі “Родная мова – цудоўная мова”. Настаўнікі Паўлава Ю.С. і Сінькевіч Л.А. арганізавалі інтэлектуальны турнір знаўцаў роднай мовы “Усёй сям’ёй па Беларусі”; Байкова Т.І. правяла інтэлектуальную гульню “З родным словам круглы год”. Галушка Н.М. з вучнямі старэйшых класаў правяла інтэрактыўную гульню “Пазнай літаратурнага героя”. Вучні 11 “В” класа далучыліся да рэспубліканскага дыктанта, прысвечанага дню роднай мовы.

Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу, прысвечаную 110-годдзю А.Куляшова і Дню роднай мовы “Сэрцам роднага слова краніся”.

Дзень роднай мовы ў гімназіі адзначылі святочна і незабыўна!

Версия сайта для слабовидящих