Библиотека приглашает
26 ЛІСТАПАДА СПАЎНЯЕЦЦА 95 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Уладзімір Сямёнавіч — адзін з найбольш яркіх беларускіх літаратараў XX стагоддзя. За яго кнігамі, якія выдавалі вялікімі тыражамі, выстройваліся чэргі. Творамі аўтара да гэтага часу зачытваюцца людзі па ўсім свеце.
Запрашаем вас на выставу, якая арганізавана ў нашай бібліятэцы і прысвечана жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча. На экспазіцыі вы зможаце азнаёміцца з яго кнігамі, даведацца больш пра жыццё і літаратурны шлях пісьменніка. Таксама вас чакае цікавы тэст па творчасці Караткевіча, які дапаможа праверыць вашы веды і глыбей зразумець яго творчасць.Чакаем вас у бібліятэцы — прыходзьце і адкрыйце для сябе свет захапляльных гісторый і яркіх ідэй!