Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: 98 10 40; 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120, г. Борисов, б-р Гречко, 28

Тыдзень роднай мовы 2026

20.02.2026
Тыдзень роднай мовы 2026

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Напярэдадні свята ў гімназіі прайшоў тыдзень роднай мовы. Дэвізам святочных мерапрыемстваў сталі словы “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, а літара “Ў” стала сімвалам свята.

 

Пачаўся святочны тыдзень з радыёгазеты, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, якую падрыхтавалі вучні Галушка Н.М. У фае 2 паверха разгарнулася выстава малюнкаў, тэматычная пляцоўка “Беларуская – самая мая!”, інфармацыйны стэнд “Мова родная, мова модная...”, выстава ілюстрацый “Смак роднай мовы”. Адначасова прайшоў паэтычны чэлендж “Родная мова, цудоўная мова” і акцыя “Вывучы на памяць верш – атрымай дзясятку”. Былі арганізаваны музычныя перапынкі “Гучы, родная песня!” На ўроках дзеці складалі воблака слоў «Маё слова па-беларуску». Настаўнік Паўлава Ю.С. арганізавала сваю гульню “Папацей, грамацей!”; Байкова Т.І. правяла інтэлектуальную гульню “З фальклорам сябраваць – век гора не знаць”; Мірзаян Н.Э. наладзіла літаратурную гасцёўню “Беларускім жанчынам прысвячаецца”. Галушка Н.М. правяла ўрок-конкурс “Сэрцам роднага слова краніся”. Сінькевіч Л.А. правяла віктарыну “Не маўчы па-беларуску”.

 

Школьная бібліятэка напярэдадні свята ў шосты школьны дзень правяла для вучняў 5-х класаў інтэлектуальную гульню “Вандроўка ў родную мову”. Таксама бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу, прысвечаную юбілеям класікаў беларускай літаратуры Івана Мележа і Кандрата Крапівы. Дзень роднай мовы ў гімназіі адзначылі святочна і незабыўна!

 

 

Версия сайта для слабовидящих