Удзельнiкi лiтаратурнага клуба «Спадчына», вучнi 9 «А» класа, пад кiраўнiцтвам настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры Галушка Н.М. напярэдаднi Дня Перамогi вырашылi правесцi ў 6-7 класах «Урок Памяцi», прысвечаны ахвярам Вялiкай Айчыннай вайны, у тым лiку дзецям Барысаўшчыны, якiя прымалi ўдзел у барацьбе з фашыстскiмi захопнiкамi.
«Урокi Памяцi» ўжо прайшлi ў 6 «Г», 8 «В», 9 «А» класах. Гiмназiсты ўважлiва слухалi выступленне, якое было заснавана на звестках з кнiгi В. Пашкевiча «Над ракой Бярозай», пасля дзяліліся сваімі разважаннямі аб важнасці захавання гістарычнай памяці.