15 снежня 2022 года на базе Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў былі падведзены вынікі раённага конкурсу дзіцячых творчых пісьмовых і мастацкіх работ, прымеркаваных да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мерапрыемства было арганізавана Барысаўскім раённым саветам ветэранаў пад патранатам Барысаўскага райвыканкама і Барысаўскага райсавета дэпутатаў.
На свяце гучалі музычныя і вакальныя творы народных паэтаў у выкананні вучняў музычнай школы і іх выкладчыкаў, а таксама вытрымкі з творчых работ вучняў, прадстаўленых на конкурс.
У конкурсе ўдзельнічалі і вучні гімназіі. Так, вучаніца 10 класа Ярошкіна Ульяна пад кіраўніцтвам настаўніка Паўлавай Юліі Сяргееўны напісала верш “Якубу Коласу”, за які была адзначана Дыпломам 1 ступені. Вучаніца 11 класа Юркевіч Любава (настаўнік Сінькевіч Людміла Аляксандраўна) на суд журы прадставіла верш “Падаць з лесвіцы”, за які атрымала Дыплом 2 ступені.
Віншуем дзяўчат і іх настаўнікаў і жадаем далейшых творчых поспехаў! Дзякуй за дастойнае завяршэнне юбілейнага года народных паэтаў Якуба Коласа і Янкі Купалы!