24 лютага адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ "Адрасы роднага слова". Спецыяльны прыз пераможцы і падзяку ад Дзяржаўнага літаратурна- мемарыяльнага музея Якуба Коласа за эсэ "Мой Колас" атрымала вучаніца 10 класа ДУА "Гімназія №1 г. Барысава" Вевель Валерыя (настаўнік Паўлава Юлія Сяргееўна).
На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія пісьменнікі Алесь Бадак, Віктар Шніп, Міхась Пазнякоў, Іна Фралова,а таксама прадстаўнікі часопісаў "Роднае слова", "Полымя","Бярозка". Галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" адзначыла высокі ўзровень вучнёўскіх работ, якія былі дасланы на конкурс і пажадала далейшых поспехаў вучням і іх настаўнікам. Напрыканцы сустрэчы беларускія пісьменнікі прачыталі свае ўласныя вершы і наладзілі аўтограф-сесію для прысутных.