Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: 98 10 40; 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120 г.Борисов, б-р Гречко, 28

Вучым і вучымся самі

25.09.2023
Вучым і вучымся самі

23 верасня 2023 года на базе ДУА “Гімназія №3 г. Барысава” у рамках абмену эфектыўнага педагагічнага вопыту адбыўся майстар-клас настаўніка беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Талачын  імя М.Б. Осіпавай” Плескача С.І. па тэме “Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках і ў краязнаўчай дзейнасці праз рэалізацыю адукацыйнага праекту  “Літаратурныя постаці Талачыншчыны”. Для ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве былі запрошаны настаўнікі беларускай мовы і літаратуры г. Барысава і Барысаўскага раёна.

Ад нашай гімназіі на дадзеным майстар-класе прысутнічала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сінькевіч Л.А. Вось якімі ўражаннямі і думкамі падзялілась настаўніца пасля наведвання майстар-класа:

–  З цікавасцю пазнаёмілася з вопытам работы калегі з г. Талачын Плескача Сяргея Іосіфавіча, які расказаў, як быў распрацаваны і паспяхова рэалізаваны на працягу двух гадоў адукацыйны праект “Літаратурныя постаці Талачыншчыны”.

Мэта праекта – сфарміраваць у вучняў устойлівую цікавасць да мастацкай літаратуры як да ўнікальнай культурнай з'явы праз сістэмнае знаёмства з лёсамі гістарычных і літаратурных персанажаў, якія маюць тое ці іншае дачыненне да іх малой радзімы.

Незвычайным падалося тое, што ўдзельнікамі праекту былі не толькі вучні 5-9 класаў, а таксама педагагічны калектыў Талачынскай раённай гімназіі, бацькі вучняў.

Добра прадуманая ідэя праекта дае магчымасць эфектыўна наладзіць міжпрадметныя сувязі, пазакласную выхаваўчую работу, падрыхтаваць заданні і практыкаванні, распрацаваць серыю ўрокаў і змест праграм факультатыўных заняткаў. Усё гэта дазваляе сфарміраваць трывалую цікавасць вучняў да мастацкай літаратуры.

Выразна праяўляюцца ў дадзеным адукацыйным праекце міжпрадметныя сувязі беларускай літаратуры, гісторыі і геаграфіі. Ніжэй прадстаўленая табліца дае рэальную магчымасць ў гэтым пераканацца.

Літаратары, якія нарадзіліся ў Талачынскім раёне

Літаратары, якія па нейкіх абставінах былі звязаны з Талачыншчынай  (гістарычным рэгіёнам), або ў чыіх творах героі ці падзеі звязаны з Талачынскім раёнам

Гістарычныя асобы, лёс якіх звязаны з Талачыншчынай

Мастакі-талачынцы, і землякі, якія прадстаўляюць іншыя віды мастацтва 

 

Міхась Зарэцкі

Тамаш Зан

Ягайла

Міхаіл Савіцкі

Алесь Петрашкевіч

Янка Купала

Вітаўт

Лявон Баразна

Вера Вярба

Якуб Колас

Соф’я Друцкая-Гальшанская

Вітольд Бялыніцкі-Біруля

 

Пімен Панчанка

Леў Сапега

Юрый Палякоў

 

Васіль Быкаў

Напалеон Банапард

Ірвінг Берлін

 

Уладзімір Караткевіч

Пётр Машэраў

Валерый Анісенка

 

Павел Місько

Леанід Брэжнеў

 

 

Аляксей Дудараў

 

 

 

Вінцэсь Мудроў

 

 

 

  Падчас правядзення майстар-класса С.І. Пляскач звярнуў ўвагу, што  настаўнікі гісторыі і геаграфіі ў межах урокаў і факультатыўных заняткаў забяспечвалі суадносіны гістарычных аб’ектаў і падзей з сучаснай картаграфіяй. На працягу года ствараліся турыстычныя маршруты па мясцінах, звязаных з жыццём літаратурных постацей. Для выканання гэтай работы вучням неабходна было навучыцца працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, аналізаваць і выбіраць толькі неабходнае. Настаўнікі літаратуры дапамагалі вучням пашырыць уяўленне пра перыпетыі ў жыцці майстроў слова і прасачыць, адлюстраваць іх жыццёвыя пуцявіны, якія пралягалі за межамі раёна.

Дадзены адукацыйны праект дазваляе сфарміраваць і падтрымаць цікавасць да мастацкай літаратуры, выпрацоўвае ўменні знаходзіць і працаваць з інфармацыяй, ствараць мультымедыйныя прэзентацыі, чытацкія канферэнцыі, дае магчымасць праводзіць вучням экскурсіі з выкарыстаннем знойдзеных матэрыялаў. Створаная на працягу двух навучальных гадоў сістэма дазваляе развіваць устойлівую цікавасць вучняў да мастацкай літаратуры як да выключнай грамадска-культурнай з’явы, выхоўваее глыбокага, удумлівага чытача, шчырага патрыёта сваёй Бацькаўшчыны.

Пазнаёміўшыся з прадстаўленым вопытам работы Плескача С.І., задаешся пытаннем: “Літаратурныя постаці Барысаўшчыны. Якія яны?”.

 

Версия сайта для слабовидящих