У снежні рэдакцыі часопіса «Роднае слова» і газеты «Літаратура і мастацтва» пры падтрымцы выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» і Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясцілі конкурс эсэ «Адрасы роднага слова» да Года гістарычнай памяці. Мерапрыемства было прымеркавана да юбілейных датаў перыядычных выданняў, якія займаюць значнае месца ў культурна-асветніцкай прасторы сучаснай Беларусі: 35-годдзя з дня заснавання навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова», 90-годдзя – літаратурнай газеты «Літаратура і мастацтва» і 100-годдзя – літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Полымя».
Мы віншуем нашу гімназістку Вевель Валерыю, вучаніцу 10 класа і яе настаўніцу беларускай мовы і літаратуры - Паўлаву Юлію Сяргееўну, якія атрымалі спецыяльны прыз ад Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа! Малайцы!