Государственное учреждение образования "Гимназия № 1 г. Борисова"
телефон: +375177 98 10 40; +375177 98 10 80
email: gymn1@rooborisov.by
222120 г.Борисов, б-р Гречко, 28

Тыдзень беларускай мовы, лiтаратуры i гiсторыi ў пачатковай школе "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!"

03.03.2024
Тыдзень беларускай мовы, лiтаратуры i гiсторыi ў пачатковай школе "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!"

З 26 лютага па 1 сакавіка ў пачатковых класах гімназіі праходзіў тыдзень беларускай мовы, літаратуры і гісторыі «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!» У гэты час кожны вучань мог праявіць свае веды і паўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах і акцыях.

Першы дзень тыдня праходзіў пад назвай «Добры дзень у хату». Пачаўся ён з урачыстага адкрыцця, на якім намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Макарава С.А. пазнаёміла вучняў з планам правядзення тыдня і прапанавала размаўляць увесь тыдзень на роднай мове. Потым каманды вучняў 3,4 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыунай гульні «Даследчыкі», якую прапанавала настаўніца пачатковых класаў Якімава С.П. У ходзе гульні вучні адказвалі на пытанні пра гісторыю і сучаснасць Беларусі, зашыфраваныя QR-кодамі. Акрамя гэтага ў фае другога паверха была адкрыта выстава творчых работ вучняў 1-4 класаў “Прыгажосць роднай мовы”.

На другі дзень, які праходзіў пад назвай “Беларусь мая сінявокая”, у рэкрэацыі пачатковай школы была адкрыта выстава асабістых дасягненняў “Нам ёсць, чым ганарыцца!”, а таксама выстава малюнкаў “Мой родны кут” і калаж “Дасягненні і адкрыцці Рэспублікі Беларусь”, а ў кожным кабінеце арганізавана выстава нацыянальных прадметаў быту і сувенiраў “Беларуская скарбонка”. Вучні з цікавасцю і захапленнем разглядалі выставы, знаходзілі ўласныя работы, дзяліліся ўражаннямі. У гэты ж дзень чацвёртакласнікі пад кіраўніцтвам Шакавец Л.М. мелі магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа па замках Беларусі ў час гульні-віктарыны, а вучні 2 “А” класа – зрабіць буслікаў на майстар-класе госці гімназіі, супрацоўніцы ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна” Зыранавай Т.С.

У сераду, якая праходзіла пад назвай “Хата ўцехамі багата”, другакласнікі з цікавасцю ўдзельнічалі ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, якую праводзілі Залеўская Н.Г., Янкова Н.М., і ў свяце “Сустрэча з казкай”, арганізаваным Букат Н.М. Вучні 1 “Г” класа пад кіраўніцтвам Кавальчук Т.В. гулялі ў беларускія народныя гульні, а вучні 3-х класаў з захапленнем прымалі ўдзел у пошуках скарбаў у час правядзення квэста,  які прапанавала Скробат Т.Л.

“Моўны скарб роднага краю” – так называўся чацвёрты дзень тыдня, які таксама быў цікавым і насычаным. На перапынках усе вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з пазнавальнай інфамацыяй калажа “Беларусь ад А да Я”, які быў размешчаны ў фае другога паверха. А на класных гадзінах настаўнікі пачатковых класаў запрасілі вучняў на займальныя мерапрыемствы: Дударэвіч А.М. правяла для другакласнікаў турнір-віктарыну “Па краіне гукаў і літар”, Садоўская Л.І. – гульню-спаборніцтва для чацвёртакласнікаў “Перакладчыкі”, Лобач С.В. – конкурс сярод вучняў 2-4 класаў на лепшы почырк “Пішам прыгожа!”,   Кірута І. П. – свята паэзіі “Паэтычны алімп”, на якім вучні 1-4 класаў дэманстравалі сваё ўменне выразна чытаць вершы. Супрацоўнік ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна” Зыранава Т.С. правяла яшчэ адзін майстар-клас пад назвай “Мая Радзіма – Беларусь”, на якім вучні 3 “Г” класа зраблі сардэчкі з выявай сімвалаў Беларусі.

Завяршаўся тыдзень пад назвай “Скарб беларускай зямлі”. Гэта быў цікавы і пазнавальны для вучняў дзень. Галаванава А.Г. прапанавала вучням 2-х класаў прыняць удзел у віктарыне “Традыцыі і абрады Беларусі”, Ляўша А.Л. правяла інфармацыйную гадзіну для вучняў 4-х класаў “Славутыя песняры зямлі беларускай”, а Пяцько А.А. – вусны часопіс для вучняў 3-х класаў “Там добра жывуць, дзе традыцыі шануюць”.

Такім чынам, тыдзень беларускай мовы, літаратуры і гісторыі быў цікавым, пазнавальным і насычаным. Трэба адзначыць, што падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці.

Тыдзень завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць у вучняу цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа.

 

 

Версия сайта для слабовидящих